Свята-Мікалаеўская царква (Жыровічы)Свята-Мікольская (зімняя) царква — адзін з храмаў Жыровіцкага манастыра. Храм прымыкае да Свята-Успенскага сабора і мае з ім агульны ўваход. Гэта каменная царква з арыгінальнай мазаічнай падлогай, што стварае ўражанне пячорнага раннехрысціянскага храма. Царква мае характэрную структуру трапезнай, прамавугольная ў плане (20х7 м), невысокая, з паўкруглым скляпеннем без арак, але з арачнымі праёмамі (люнетамі). У 1847 г. быў зроблен іканастас, умешчаны пад арку скляпення (найбольшая вышыня 3,8 м); разьба і пазалота па паліменце выконваліся ў Пецярбургу, іконы («Архідыякан Стэфан», «Спас», «Божая Маці», «Святы Мікалай», «Тайная вячэра», «Святая Кацярына», чатыры абразы евангелістаў) напісаныя ў Акадэміі мастацтваў. У 1854 годзе царква была распісана: скляпенні і сцены пакрыты алейнай сюжэтнай і арнаментальна-дэкаратыўнай размалёўкай, упрыгожаны ляпным дэкорам раслінна-геаметрычнага арнаменту; апорныя канструкцыі — фрэскавымі дэкаратыўнымі рамамі (філёнгамі) у стылі ракако. У алтары на горнім месцы знаходзіўся абраз Троіцы (100х70 см). У 1937 годзе храм быў капітальна адрамантаваны, унутры пабелены і пафарбаваны. Сярод абразоў багатым зместам і адточанай жывапіснай манерай вылучаецца «Святы Мікалай з жыціем» пецярбургскага акадэмічнага пісьма XIX стагоддзя, падораны ў 1990-я гады свяшчэннікам з Санкт-Пецярбурга. Прастольныя святы19 снежня і 22 мая — дні памяці Свяціцеля Мікалая. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia