Свята-Георгіеўская царква (Жыровіцы)
Свята-Георгіеўская царква — адна з цэркваў Жыровіцкага Свята-Успенскага манастыра ў Слонімскім раёне, помнік драўлянага дойлідства. Жыровіцкая Георгіеўская царква пабудавана ў стылі барока ў канцы XVIII стагоддзя ў в. Жыровіцы (Слонімскі раён) на могілках. Уваходзіць у склад манастырскага комплексу, але планіровачна з ім не звязана. АрхітэктураАдназрубны прамавугольны ў плане храм з пяціграннай алтарнай прыбудовай, арыентаванай на захад. Накрыты агульным двухсхільным дахам з застрэшкам пры пераходзе да вальмавага пакрыцця апсіды. Трохвугольны франтон галоўнага фасада завяршае фігурная барочная вежачка на чацверыковым барабане. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі вокнамі і вертыкальнымі сцяжкамі-брусамі ў прасценках. Апсіда вылучана невялікім уступам, шырока раскрываецца ў залу. ![]() Дэкаратыўны акцэнт інтэр'ера — накладны іканастас, дэкарыраваны разнымі ракайлямі, касічкамі; у завяршэнні круглая люкарна. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia