Боцікі шарсцістагубыя
Боцікі шарсцістагубыя[1], Мышабой[2] (Aconitum lasiostomum) — кветкавая расліна роду Боцікі (Aconitum) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae). Батанічнае апісаннеШматгадовая травяністая расліна з прамым сцяблом вышынёй да 1,5 м і 3—5-далонепадобна рассечаным чаргаваным лісцем. Долі ліста шырокія клінападобныя, разыходныя. Ніжняе лісце (2—4) на доўгіх голых ці апушаных чаранках, верхняе — кароткачаранковае або сядзячае. Суквецце — густая гронка даўжынёй 20—30 см з жаўтаватых кветак. Шлём пакрыты кароткімі кучаравымі валаскамі. Сярэднія долі калякветніка барадатыя. Плод — шматнасенная, апушаная лістоўка. Арэал і экалогіяРаспаўсюджаны ў стэпавай і лесастэпавай зонах Усходняй Еўропы. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах за паўночна-заходняй мяжой арэала. Месцы росту: берагі рэк, парослыя хмызняком. Расце невялікімі групамі або адзінкавымі экзэмплярамі. Цвіце ў чэрвені—жніўні, пладаносіць у жніўні—верасні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае. ТаксанаміяВід Боцікі шарсцістагубыя ўваходзяць у род Боцікі (Aconitum) трыбы Delphinieae падсямейства Ranunculoideae сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae) парадку Казяльцовакветныя (Ranunculales).
ЗначэннеДэкаратыўная і ядавітая расліна[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia