Броўтана
Востраў Броўтана (руск.: Броутона) — востраў у Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 7 км². Прырода і геаграфіяЗнаходзіцца ў Ахоцкім моры. Мае вулканічнае паходжанне. Над паверхняй дамінуе вулкан Броўтана (каля 800 м) — найвышэйшы пункт на востраве над узроўнем мора. Бераг акружаны галечнымі пляжамі, але далей пачынаюцца стромкія скальныя масівы. На паўночным усходзе — 2 ручаі. Вакол вострава на працягу 3,7 км моцная магнітная анамалія. Камяністая паверхня вострава Броўтана бедная і не спрыяе разнастайнасці мясцовай флоры. Вылучаецца вузкая палоска хмызняку з хвоі сібірскай кедравай. Фаўна — грызуны, марскія птушкі, шмат ластаногіх. ГісторыяАйны, першыя насельнікі Курыльскіх астравоў, называлі востраў Броўтана Маканруру, што значыла «зваротны востраў». Яны наведвалі яго сезонна для палявання на ластаногіх. У XVIII—XIX стагоддзях востраў даследваўся рускімі, брытанскімі, японскімі экспедыцыямі. Названы ў гонар брытанскага даследчыка Вільяма Роберта Броўтана. У 1875—1945 гадах уваходзіў у склад Японіі. У 1945 годзе быў далучаны да РСФСР. Востраў незаселены. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia