Востраў Анцыферава
Востраў Анцыферава (руск.: Анциферова), таксама вядомы як Востраў Шырынкі (руск.: Ширинки) — востраў у Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 7 км². ПрыродаМае вулканічнае паходжанне. Уяўляе сабой вяршыню адзінкавага вулкана Шырынкі (761 м). Складзены з цвёрдых вулканічных парод. На схілах — каменныя асыпкі. Глебавы покрыў амаль адсутнічае. Паўднёва-заходняя сценка кратара парушана. Берагі абрывістыя. Сталых паверхневых вадацёкаў няма. Флора надзвычай бедная. Фаўна — марскія птушкі і ластаногія. ГісторыяВостраў ніколі не меў сталага насельніцтва. Да канца XIX ст. улетку наведваўся айнамі, якія палявалі на ўзбярэжжы на марскіх звяроў. З іх мовы першапачатковая назва вострава Шырынкі перакладаецца як «там, дзе хвалі». У 1875—1945 гг. уваходзіў у склад Японіі. У 1945 г. быў далучаны да РСФСР. Зараз бязлюдны. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia