Брыльянтавая рука
«Брыльянтавая рука» (руск.: Бриллиантовая рука) — савецкая эксцэнтрычная камедыя, знятая ў 1968 годзе рэжысёрам Леанідам Гайдаем. Адзін з самых папулярных фільмаў у гісторыі савецкага кіно. СюжэтУ партовым горадзе Чарнаморску дзейнічае шайка жулікаў на чале з нейкім шэфам. Злачынцы кантрабандай увозяць з-за мяжы ў кіі каштоўныя манеты, а затым для легалізацыі і «адмывання» хаваюць іх у зямлі і праз нейкі час як знойдзены скарб здаюць дзяржаве, атрымліваюць вялікія сумы грошай, на частку грошай іх верхавод шэф купляе найноўшую на той час мадэль легкавога аўтамабіля «Масквіч-408». Старшы эканаміст «Гіпрарыбы», узорны сем’янін і сумленны савецкі грамадзянін, які раней не быў за мяжой, Сямён Сямёнавіч Гарбункоў, адпраўляецца ў замежную турыстычную паездку на круізным лайнеры «Міхаіл Святлоў». Адначасова ў круіз, у адной каюце з Гарбунковым, едзе Генадзь Пятровіч (Геша) Казадоеў — член той самай банды кантрабандыстаў, адпраўлены за мяжу як перавозчык кантрабанды. У ролях
Песні
Іранічная песня «Остров невезения» («Востраў нешанцавання») стала папулярнай пасля выхаду фільма. Яе ў фільме спяваў Казадоеў падчас круізу, калі адпачываў на палубе. Песня тэматычная, бо прадвесціць нешанцаванне, якое Казадоеў адчувае на працягу ўсяго фільма. Песня запісана самім Міронавым.
Метафарычная «Песня про зайцев» («Песня пра зайцоў») таксама стала папулярнай у канцы 1960-х гадоў. Апавядае пра групу персаніфікаваных зайцоў, якія збіраюць ноччу міфалагічную «трын-траву» і заяўляюць, што яны не баяцца ніякіх драпежнікаў, няхай гэта ваўкі, ці совы. Зайцы смела спяваюць прыпеў, які пачынаецца са слоў «А нам всё равно!» («А нам усё роўна!»). Песня спета ў фільме галоўным героем Сямёнам Гарбунковым пасля вялікай дозы гарэлкі ў рэстаране. Пазней сцэна была нават выяўлена на паштовай марцы, прысвечанай акцёру Юрыю Нікуліну. Запісана самім Нікуліным.
Трэцяй папулярнай песняй з фільма была «Помоги мне» («Памажы мне») у выкананні Аіды Вядзішчавай, спявачкі савецкай эпохі, найбольш вядомай сваімі песнямі да фільмаў 1960-х гадоў. Парадыйная песня ў стылі танга пра каханне гучыць на заднім плане падчас сцэны, калі фатальная жанчына, нанятая паслугачамі шэфа, спрабуе спакусіць Гарбункова і напаіць яго наркотыкамі. РымейкУ 2024 годзе на тэлеканале ТНТ адбылася прэм’ера пародыі на гэты фільм «Небрыльянтавая рука». Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia