Людміла Андрэеўна Пастаялка
Людміла Андрэеўна Пастаялка (17 жніўня 1941, пасёлак Жданы Лохвыцкага раёна Палтаўскай вобласці, УССР — 6 сакавіка 2007, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2002—2005). БіяграфіяНарадзілася 17 жніўня 1941 года ў Палтаўскай вобласці ва Украіне. У 1964 годзе скончыла Кіеўскі медыцынскі інстытут. З 1964 па 1973 гады працавала ўчастковым лекарам-тэрапеўтам Брэсцкай дзіцячай паліклінікі. У 1973—1992 гады — урач-педыятр, загалчык аддзяленнем, намеснік галоўнага ўрача па лячэбнай працы Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы. З чэрвеня 1992 года — галоўны ўрач Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы. У кастрычніку 2001 года пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь прызначана першым намеснікам Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. 30 ліпеня 2002 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 409 прызначаная Міністрам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[2]. 4 сакавіка 2004 года абрана старшынёй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. 27 снежня 2005 года Указам Прэзідэнта № 629 вызвалена ад пасады Міністра аховы здароўя ў сувязі з пераводам на іншую працу[3]. З 28 снежня 2005 года і да сваёй смерці з’яўлялася старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дэмаграфічнай бяспецы і сацыяльнаму развіццю. Памерла 6 сакавіка 2007 года[4]. Пахавана ў Мінску на Усходніх могілках. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia