Брэсцкі абласны Палац культуры
Брэсцкі абласны Палац культуры — палац культуры ў Брэсце, размешчаны па Маскоўскай вуліцы, 275[1]. Пабудаваны ў 1980 годзе па праекце архітэктара Г. Чысцякова як Палац культуры прафсаюзаў. Архітэктура![]() Фарміруе добраўпарадкаваную плошчу з дэкаратыўнымі сценамі-падпорамі, лесвіцамі, газонамі, кветнікамі. Кубападобны аб’ём на калонах, над якім выступае прамавугольнае ў плане памяшканне глядзельнай залы. Галоўны фасад вырашаны лаканічна ў выглядзе расчлянёнай пілонамі плоскасці з суцэльным зашкленнем. Усе фасады апрацаваны тэразітавай тынкоўкай. галоўны — вылучаны вітражом. Ва ўнутраным дворыку — фантан, газоны, дарожкі выкладзены бетоннымі плітамі. ![]() У Палацы 3 залы — глядзельная на 760 месцаў, спартыўная з балконам для гледачоў, лекцыйная на 350 месцаў. Уваход у апошнюю праз шырокі вестыбюль 1-га паверха і двухсветлавое фае 2-га. На 3-м паверсе мастацкая студыя, танцавальная зала, пакоі для гуртковай работы. На 1-м паверсе клубнай часткі памяшканні для адміністрацыі, бібліятэка. У дзіцячым сектары бібліятэка, зала для гульняў, пакоі для работы гурткоў. У падвале гардэроб, санвузлы, майстэрні, тэхнічныя службы. У інтэр’еры выкарыстаны чырвоны і зялёны граніт, белы мармур, наборны паркет. У фае глядзельнай залы і бары мастацкія пано. Лаканічная архітэктура будынка, асаблівасці функцыянальнага вырашэння робяць яго адным з удалых гарадскіх грамадска-культурных збудаванняў пасляваеннага часу. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia