Будынак Міністэрства замежных спраў Беларусі
Будынак Міністэрства замежных спраў Беларусі — будынак у Мінску, размешчаны па адрасе вул. Леніна, 19/10 (вул. Кірава). Помнік грамадзянскай архітэктуры. Узведзены ў 1979 годзе па праекце архітэктараў Л. Левіна, Ю. Градава, А. Тылевіча як будынак Мінскага гаркама КПБ. У наш час у будынку размешчана Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. АрхітэктураПяціпавярховы прамавугольны ў плане аб’ём з прыбудаванымі залай пасяджэнняў з боку дваравога фасада і лесвічнай клеткай з тарцовага фасада. У аснове кампазіцыі галоўнага фасада — вялікая аркатура, якая аб’ядноўвае па вертыкалі прамавугольныя аконныя праёмы. Вось сіметрыі фасада вылучана парталам галоўнага ўвахода. Планіроўка калідорная з цэнтральнай лесвіцай і дзвюма ліфтавымі шахтамі. З вестыбюля ўваход у авальнае ў плане фае залы пасяджэнняў, якое звязана з невялікім унутраным дворыкам. У аздобе інтэр'ераў выкарыстаны шпон моранага дубу, паркет, дэкаратыўная тынкоўка. У 1979—1982 гадах мастакамі Генадзем Жарыным і Юрыем Багушэвічам выкананы размалёўкі «Партызаны Міншчыны», «Адроджаны Мінск», «Падполле Мінска», «Свята Перамогі» ў тэхніцы энкаўстыкі і плафон «Мінск — горад-герой»[1][2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia