Бяляўшчына (Магілёўскі раён)
Бяля́ўшчына[1] (трансліт.: Bialiaŭščyna, руск.: Белявщина) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вендаражскага сельсавета. Размешчана за 20 км на захад ад Магілёва, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Вендрыж на лініі Магілёў—Асіповічы. Рэльеф раўнінны, на ўсход мяжуе з лесам. На поўдні цячэ р. Альхоўка (прыток р. Лахва). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Вендараж і далей па шашы Магілёў — Бабруйск. ГісторыяЗгадваецца ў 1654 годзе як фальварак у складзе маёнтка Княжыцы ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага пры ягонай перадачы лідскім харунжым Янам Курчом з жонкай Барбарай (з Друцкіх-Сакалінскіх; атрымала Княжыцы ў спадчыну ад першага мужа, князя Юрыя Галоўчынскага) у заставу Гераніму Бучацкаму-Твароўскаму[2]. У 1777 годзе вёска Бяляеўшчына ў Магілёўскім павеце Магілёўскай губерні. У 1785 годзе сяльцо ў складзе маёнтка Журавец Магілёўскага павета, уласнасць памешчыка. Два памешчыкі мелі ў вёсцы ў 1862 годзе 161 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 года ў Вендаражскай воласці Магілёўскага павета. Найноўшы час25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З 26 красавіка 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР. З 17 ліпеня 1924 года ў Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1931 годзе арганізаваны калгас імя газеты «Камунар Магілёўшчыны». У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Вендараж» (цэнтр — в. Вендараж). ПланіроўкаПланіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia