Вендаражскі сельсавет
Ве́ндаражскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Вендараж. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Магілёўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. Пад час Другой сусветнай вайны з ліпеня 1941 года да чэрвеня 1944 года акупіраваны нямецкімі войскамі. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хрыпялёўскага сельсавета[1]. 22 ліпеня 1960 года ў склад сельсавета са скасаванага Семукацкага сельсавета перададзены 16 населеных пунктаў (Александроў, Альхоўка, Барок, Бярозаўка, Вялікія Бялевічы, Катвіна, Коркаць, Майшчына, Малыя Бялевічы, Мікалаеўка, Міхайлаўск, Навабеліца, Паддуб’е, Паўлаўск, Рубеж і Укружжа), таксама ў склад сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў Цішоўскага сельсавета (Барсукі, Вясёлы, Гуслішча, Гуслянка, Жабін Паўднёвы, Жабін Паўночны, Залессе, Навасёлкі, Паддуб’е і Ямніца)[2]. 4 чэрвеня 1965 года ў склад адноўленага Семукацкага сельсавета перададзены 15 населеных пунктаў (Александроў, Альхоўка, Барок, Барсукі, Бярозаўка, Вялікія Бялевічы, Дуброўка, Катвіна, Коркаць, Майшчына, Малыя Бялевічы, Паддуб’е, Паўлаўск, Рубеж і Укружжа)[3]. 13 лютага 2014 года скасавана вёска Хвашчоўка[4]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1825 чалавек[5], з іх 94,2 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 1,1 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1470 чалавек[7]. СкладУ склад сельсавета ўваходзяць 33 населеныя пункты (2009 г.):
Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia