Бярозаўка (Вендаражскі сельсавет)
Бяро́заўка[1] (трансліт.: Biarozaŭka, руск.: Берёзовка) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вендаражскага сельсавета. ГеаграфіяРазмешчана за 22 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Вендрыж на лініі Магілёў — Асіповічы. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Навасёлкі і далей па шашы Магілёў — Бабруйск. Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход і забудаванай двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяПаселішча заснавана ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак. Належала да Гомельскай губерні РСФСР. З сакавіка 1924 года ў БССР. У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас, была адкрыта пачатковая школа. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У вёсцы і ваколіцы базіраваліся 113-ы партызанскі атрад Магілёўскай ваенна-аператыўнай групы і Магілёўскі падпольны райкам КП(б)Б. Да 22 ліпеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Семукацкага сельсавета[2], да 22 ліпеня 1965 года — у склад Вендаражскага сельсавета[3], пасля 22 ліпеня 1965 года — зноў у склад Семукацкага сельсавета. У 1990 годзе ў складзе калгаса «Камінтэрн» (цэнтр — в. Мікалаеўка 2). Размяшчалася ферма буйной рагатай жывёлы, працаваў магазін. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia