Бярозаўка (Баранавіцкі раён)
Бяро́заўка[1] (трансліт.: Biarozaŭka, руск.: Берёзовка) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ляснянскага сельсавета. Размешчана за 20 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст. Насельніцтва 52 жыхары, 32 гаспадаркі (2005). ГісторыяУ 1909 годзе хутар у Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Насельніцтва
Славутасці
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia