Тартакі
Тартакі́[1] (трансліт.: Tartaki, руск.: Тартаки) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ляснянскага сельсавета. Размешчана за 26 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст, на шашы Р99 Баранавічы—Гродна/пад'езды да граніцы Рэспублікі Польшча (Брузгі, Бераставіца). ГісторыяУзнікненне сучаснай вёскі звязана з лесараспрацоўкамі. Спачатку тут існавала лесапільня, вакол якой было пабудавана паселішча. У 1798 годзе Тартакі належалі магнатам Сапегам, з 1854 года дзяржаўная ўласнасць. ![]() ![]() У першай пал. XIX ст. працавалі карчма, лесапільня, жалезаплавільны і спіртавы заводы. У 1854 годзе вёска, 10 дамоў. У 1867 годзе пабудаваны новы млын (дзейнічаў да 1963) і сукнавальня, якая праіснавала да Першай сусветнай вайны. У 1892 годзе 14 двароў. Паводле перапісу 1897 года ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі папяровая фабрыка. З 1921 года ў складзе Польшчы, вёска Навамышскай гміны Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 6 вяскоўцаў. ІнфраструктураПрацуе магазін. Насельніцтва
Славутасці
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia