Санта-Марыя-дэль-Мар
Санта-Марыя-дэль-Мар (катал.: Santa Maria del Mar — царква Святой Марыі на моры) — гатычная царква ў Барселоне ў гістарычным квартале Ла-Рыберы. Пабудаваная ў 1329-1383 гадах, у эпоху росквіту ў Каталоніі гандлю і мараплаўства. Санта-Марыя-дэль-Мар уяўляе сабой выдатны ўзор каталонскай готыкі, які адрозніваецца чысцінёй і адзінствам стылю, што не ўласціва вялікім сярэднявечным збудаванням. ![]() ![]() Першая згадка царквы Святой Марыі на моры адносіцца да 998 года. Узвядзенню сучаснага храма спрыяў канонік Бернат Льюль, які ў 1324 быў прызначаны архідэканам царквы. Будаўніцтва пачалося 25 сакавіка 1329 года, першы камень у падмурак царквы заклаў кароль Альфонс IV Арагонскі, пра што сведчыць запіс на лацінскай і каталонскай мовах на фасадзе царквы. Дапамогу ў будаўніцтве царквы аказалі ўсе гільдыі Рыберы. Узвядзенне сцен, бакавых капэл і фасадаў было завершана ў 1350 годзе. У 1379 годзе пажар знішчыў значную частку будынка. Будаўніцтва было скончана 3 лістапада 1383 г., а ўжо 15 жніўня ў царкве прайшла першая імша. Землятрус 1428 нанес сур'ёзныя страты будынку царквы і разбурыў вітражную разетку на заходнім фасадзе. Новы вітраж у стылі палымянай готыкі быў скончаны ў 1459 годзе. 9 сакавіка 1923 Папа Пій XI прысвоіў царкве Санта-Марыя-дэль-Мар званне Малой папскай базілікі. Карціны і барочны алтар былі знішчаны пажарам у 1936 годзе. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia