Ла-Мерсэ (Барселона)
Царква Ла-Мерсэ (Царква Маці Божай Міласэрнай, ісп.: Basílica de Nuestra Señora de la Merced, катал.: Basílica de la Mare de Déu de la Mercè) — храм, прысвечаны Маці Божай Міласэрнай, заступніцы Барселоны. Пабудаваны ў перыяд 1765-1775 гг. Аўтар - Жасеп Мас-і-Дардаль, які выкарыстоўваў для будаўніцтва і аздаблення царквы рэшткі былога гатычнага храма Святога Міхаіла. Культ Маці Божай Міласэрнай звязаны з паданнем аб з'яве ў 1218 годзе Дзевы Марыі святому Пятру Наласка ў Барселоне. Дзева Марыя заклікала святога заснаваць новы манаскі ордэн, мэтай якога стаў бы выкуп хрысціянскіх палонных з нявольніцтва. Пазней гэты ордэн стаў вядомы пад імем мерседарыяў. У царкве захоўваецца адзін са старажытных культаў - драўляная статуя Маці Божай Міласэрнай, аўтар - Пера Марагес. У яе гонар кожны год (23 верасня) праводзіцца грандыёзнае свята. 11 ліпеня 1918 года папа Бенедыкт XV надаў царкве статус Малай папскай базілікі (лац.: Basilica minor)[1]. Царква Ла-Мерсэ знаходзіцца ў партовым раёне Барселоны, побач з помнікам Калумбу. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia