Музей шакаладу (Барселона)

Музей шакаладу ў Барселоне

Музей шакаладу (катал.: Museu de la Xocolata) - прыватны музей, размешчаны ў Барселоне, сталіцы іспанскай правінцыі Каталонія. Прысвечаны шакаладу і вырабам з яго. Асобнае месца ў музеі адведзена створаным з шакаладу скульптурным працам, якія адлюстроўваюць шэраг выдатных будынкаў Барселоны, вядомых літаратурных і мультыплікацыйных персанажаў і г.д. Музей належыць Гільдыі кандытараў Барселоны (катал.: Gremi de Pastisseria de Barcelona).

Музей быў адкрыты ў 2000 годзе.

Знаходзіцца ў раёне Стары горад, у будынку былых казармаў.

У музеі знаходзяцца майстэрні, дзе наведвальнікі могуць паспрабаваць свае сілы ў гатаванні шакаладу і скульптур з яго.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya