Вадзім Іванавіч Осіпаў
Вадзім Іванавіч Осіпаў (7 лістапада 1956, в Верамееўка, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі мастак. Член Таварыства вольных мастакоў г. Санкт-Пецярбург (1988). Член Беларускага саюза мастакоў (2007). БіяграфіяСкончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1979), факультэт тэорыі і гісторыі мастацтва Санкт-Пецябургскай Акадэміі мастацтваў (1993). З 2001 года выкладае ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава на кафедры выяўленчага мастацтва. Жыве ў Віцебску. Творчая дзейнасцьЗ 1981 года ўдзельнічае ў мастацкіх выставах у Беларусі, Расіі, Швецыі, Германіі, Японіі, Францыі. Працуе пераважна ў тэхніцы алейнага жывапісу, у жанры нацюрморта і тэматычнай кампазіцыі. У сваёй творчасці звяртаецца да сімволікі, міфалогіі, рэлігійнай тэматыкі. Сярод работ: «П’еса для саксафона» (1989), «У лабірынце» (1990), «Лінія на далоні» (1990), «Разлом» (1996), «Сцяна» (1996), «Эманацыя лічбаў» (1996), «Нараджэнне бурштыну» (1996), «Рытуал» (1997), «Тры рыбіны» (1997), «Залатая рака» (1999), «Перад чашай» (1999), «Пацір» (2000), «Да веры» (2001), «Залатое руно» (2001), «Браціна» (2002), «Зіма» (2003), «Вугал» (2005), «Калодзеж шчасця» (2006), «Горад» (2006), «Асенняе ахвярапрынашэнне» (2006), «Фокуснік» (2009), «Стары дом» (2010) і інш. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia