Вайцяхова (Мядзельскі раён)
Вайцяхо́ва[1] (трансліт.: Vajciachova, руск.: Войтехово) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета. Да 29 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Дзягільскага сельсавета[2]. ГісторыяУ 1904 г. засценак Жоснянскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 21 жыхар. У 1921 г. засценак у складзе гміны Жосна Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства, 6 двароў, 28 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Дзягільскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей. У цяперашні час вёска ў складзе Слабацкога сельсавета. У 1949 г. сяляне ўступілі ў калгас імя Чапаева (цэнтр — вёска Пугачы). З 1961 вёска знаходзіцца ў складзе калгасу імя Суворава (цэнтр — вёска Дзягілі), з 30.06.1992 г. — дапаможнай гаспадаркі «Дзягілі» Мінскага маторнага завода. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia