Слабадскі сельсавет (Мядзельскі раён)
Слабадскі́ сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Слабада. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мядзельскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дзягільскага сельсавета (19 населеных пунктаў: Бакачы, Вайцяхова, Вохабні, Двор Крапіўна, Дзягілі, Крапіўна, Кухальскія, Леанардава, Мікасецк, Мілты, Муцеўшчына, Нагаўкі, Нагаўшчына, Посапава, Пугачы, Рамашкі, Рубанікі, Студзяніца, Суднікі)[1], 28 мая 2013 года — тэрыторыя скасаванага Старагабскага сельсавета (16 населеных пунктаў: Бадзені, Баяры, Вусаўшчына, Гняздзішча, Зані, Канчані, Качаны, Ляхавічы, Мазалеўшчына, Місуны, Мохавічы, Навасёлкі, Новыя Габы, Пятрова, Раманаўшчына, Старыя Габы)[2]. 4 сакавіка 2016 года скасавана вёска Двор Крапіўна (далучана да вёскі Крапіўна)[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (35 населеных пунктаў) — 1072 чалавекі[4], з іх 95,8 % — беларусы, 2,1 % — рускія, 0,8 % — палякі[5]; паводле перапісу 2019 года (50 населеных пунктаў) — 1270 чалавек[6]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia