Кавалі (Слабадскі сельсавет)
Кавалі́[1] (трансліт.: Kavali, руск.: Ковали) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета. Гісторыя![]() У 1847 г. вёска маёнтка Янушова Вілейскага павета Віленскай губерні, валоданне В. Корсака, 4 двары, 32 жыхара. З 1894 ў вёсцы працавала школа граматы. У 1904 г. на месцы сучаснай вёскі: вёска, фальварак і засценак Жоснянской воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У вёсцы былі 93 жыхары, у засценку, валоданні Гуровіча і Андрона, — 9 жыхароў; у сядзібе, валоданні Гурыновіча, — 4 жыхары. У 1921 г. фальварак і вёска ў складзе гміны Жосна Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства. У сядзібе 5 двароў, 36 жыхароў; ў вёсцы 15 двароў, 86 жыхароў. У 1927 г. у вёсцы арганізавана ячэйка КПЗБ. З 12.10.1940 г. у Слабадскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей. У 1940 г. вёска, 30 двароў, 128 жыхароў. У 1949 г. сяляне арганізавалі калгас імя Аляксандра Неўскага. З 1954 вёска ў складзе калгаса «17 верасня» (цэнтр — вёска Слабада). Насельніцтва
ІнфраструктураУ вёсцы размешчана жывёлагадоўчая ферма. Вядомыя ўраджэнцы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia