Вайцяшын
Вайцяшы́н[1] (трансліт.: Vajciašyn, руск.: Войтешин) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пескаўскага сельсавета. Размешчана за 17 км ад Бярозы, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Бронная Гара. ГісторыяВядомы з XIX ст. ў Вайцяшынскім сельскім таварыстве. У 1867 годзе апрацоўвалася 338 дзес. зручнай і 18 дзес. нязручнай зямлі. У 1870 годзе ў Пескаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 годзе вядомы пад назвай Вайцяшына, дзейнічала кузня. З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства, 79 будынкаў. З 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска ў Пескаўскім сельсавеце. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Паводле перапісу 1959 годзе 152 гаспадаркі, 637 жыхароў. У 1970 годзе ў саўгасе «Пескаўскі», ферма саўгаса. ПланіроўкаПланіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы з двухбаковай забудовай, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, да якой з паўночнага ўсходу далучаецца кароткая вуліца, а з паўднёвага захаду кароткі завулак, які злучае вёску з чыгуначным паўстанкам Вайцяшын; у паўднёвай частцы завулак злучае Вайцяшын з кароткай паралельнай асноўнай вуліцай. Насельніцтва
СлавутасціАбеліск на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1941 годзе ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі (1967). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia