Пескаўскі сельсавет (Бярозаўскі раён)
Пе́скаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Пескі. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Старыя Пескі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты[1]. 16 сакавіка 1987 года скасавана вёска Старыя Пескі (злілася з вёскай Новыя Пескі), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Новыя Пескі[2]. 24 сакавіка 2005 года вёска Новыя Пескі перайменавана ў Пескі. 17 верасня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Белаазёрскага сельсавета з вёскамі Альшэва, Лісічыцы, Манявічы, Нівы, Ніўкі, Хрыса[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (3 населеныя пункты) — 2462 чалавекі[4], з іх 96,3 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 0,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (9 населеных пунктаў) — 3561 чалавек[6]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia