Нівы (Бярозаўскі раён)
Ні́вы[1] (трансліт.: Nivy, руск.: Нивы) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пескаўскага сельсавета. Размешчана за 27 км ад Бярозы, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Белаазёрск. ГісторыяВядомы ў сярэдзіне XIX ст. ў Слонімскім павеце Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў Пескаўскай воласці, працавалі хлебазапасны магазін і кузня. Маёнтак Нівы належаў Пуслоўскаму (1 вярста ў бок Ярцавіч). З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. З 1921 года ў складзе Польшы. У 1924 годзе ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства, фальварак і вёска. З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Альшэўскім сельсавеце. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, ад іх рук загінулі 7 жыхароў вёскі. Пасля вызвалення 30 сакавіка 1946 года ворагамі савецкай улады забіты 5 савецкіх актывістаў, у 1968 годзе на іх магіле быў пастаўлены абеліск. З 1954 года ў Ніўкаўскім сельсавеце. З 12 студзеня 1960 года ў Белаазёрскім сельскім (з 25 чэрвеня 1960 пасялковым) савеце. З 22 студзеня 1963 года ў складзе Здітаўскага сельсавета, з 7 кастрычніка 1968 года ў Белаазёрскім пасялковым Савеце. Паводле перапісу 1970 года дзейнічала ДРЭС. З 15 сакавіка 1971 года ў Белаазёрскім сельсавеце[2]. З 17 верасня 2013 года вёска ў складзе Пескаўскага сельсавета[3]. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia