Валатаўское — штучнае возера ў Цэнтральным раёнеГомеля[1][2]. Самае вялікае возера ў так званым Валатаўскім каскадзе азёр[3]. Плошча — прыблізна 0,3 км²[4]. Знаходзіцца між жылымі масівамі Прудок, Валатава, Клёнкаўскі, Старая Валатава, Мельнікаў Луг і возерам Бурае Балота[1]. Узнікла ў 1970-я гг. ў выніку асушэння вялікага балота (прасціралася між Прудком і Старой Валатавой) і кар’ерных работ па здабачы пяску для стварэння гідранамыўнай падушкі пад будаўніцтва будучых навакольных мікрараёнаў[5]. Не блытаць з гістарычным Валатаўскім (Волатаўскім) возерам, вядомым сёння як пратока Валатава.
Станам на 2022 г. часткова ўпарадкаванае. На ўсходнім беразе размяшчаецца праваслаўныСпаса-Праабражэнскі храм[1][6]. На паўднёва-ўсходнім — зона адпачынку з пляжам[7] і спартыўнымі пляцоўкамі[8]. Паўднёвы бераг аблюбаваны жыхарамі прылегалага мікрараёна для ладжання пікнікоў. Возера з’яўляецца адным з улюбёных месцаў для аматараў рыбнай лоўлі (у тым ліку, зімовай парой). Перыядычна выкарыстоўваецца для спаборніцтваў па водна-маторным спорце[3][9].
Галерэя
Від на Клёнкаўскі, 2018 г.
Від на Валатаву, 2018 г.
Від на Мельнікаў Луг, 2018 г.
Спаборніцтвы па водна-маторным спорце, 2022 г.
Пляж, восень 2022 г.
Зноскі
↑ абвГомель. План города. Гомельский район. Карта [Карты] / редактор В. А. Змачинская. — Минск : Белкартография, 2018. — Квадрат 5В.
↑Томаш, М. С. Современное состояние и использование водоемов урбанизированных территорий (на примере г. Гомеля) // Весці БДПУ. — Серыя 3. — 2020. — № 3. — С. 51.
↑ абТомаш, М. С. Современное состояние и использование водоемов урбанизированных территорий (на примере г. Гомеля) // Весці БДПУ. — Серыя 3. — 2020. — № 3. — С. 53.
↑Строительная летопись города : [научно-популярное издание] / в вып. дан. авт.: Б. М. Захарин, Ю. Э. Глушаков, А. В. Коноваленко, А. А. Чачин; ред. кол.: В. И. Пилипец и др. ; фото М. А. Амелиной и др. — Гомель : Вечерний Гомель-Медиа, 2011. — С. 187.