Мільчанка (рака)

Мільчанка
Характарыстыка
Даўжыня 15 км
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 52°26′08,50″ пн. ш. 30°55′24,80″ у. д.HGЯO
Вусце Уза
 • Месцазнаходжанне Усходняя мяжа в. Бабовічы
 • Каардынаты 52°20′20,30″ пн. ш. 30°55′42,60″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро

Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раён Гомельскі раён
physical
Мільчанка (рака)
Мільчанка (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Мільчанка або Мільчанская канава — рака ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці, правы прыток Узы. Даўжыня прыкладна 15 км. Пачынаецца ў раёне лесапітомніка ў Чыгуначным раёне Гомеля, вусце на ўсходняй мяжы Бабовіч. Рэчышча на тэрыторыі Гомеля часткова каналізавана.

Гісторыя

Рака вядома з картаграфічных крыніц XIX стагоддзя як Мільча. Тым часам цякла праз вёскі Новая Мільча, Старая Мільча, Давыдава Мільча, Асавец.

У 2-й палове XX стагоддзя, з прычыны будаўніцтва прамысловых аб’ектаў і новых мікрараёнаў Гомеля, а таксама збору сцёкавых вод, рэчышча змянілі і часткова каналізавалі.[1]

У 1969 годзе, з прычыны падаўжэння вуліцы Барыкіна, пабудаваны мост цераз неканалізаваную частку ракі.

Крыніцы

  1. Geoecograph. Geoecograph: Мильчанская канава как плацдарм инвазий чужеродных видов растений. Geoecograph (суббота, 11 марта 2017 г.). Праверана 22 сакавіка 2025.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya