Валодзькава возера
Валодзькава возера (або Валодзькіна) — азёрападобнае пашырэнне рэчышчаў рэк Сож і Іпуць у месцы іх зліцця[1]. Знаходзіцца часткова ў межах Цэнтральнага і Навабеліцкага раёнаў Гомеля, часткова — Улукаўскага сельсавета Гомельскага раёна[2]. Сфарміравалася ў 1970-я гг. як рэчышчавы пясчаны кар’ер для стварэння намыўных грунтовых падмуркаў шэрагу мікрараёнаў Гомеля (Валатава, Мельнікаў Луг). Адпаведныя работы скончыліся ў 1990 г. З таго часу гэтая тэрыторыя з’яўляецца рэкрэацыйнай зонай[3]. Нефармальным месцам адпачынку стала паўночна-заходняе ўзбярэжжа (т. зв., «Мыс»). На паўднёва-ўсходнім узбярэжжы месціцца аграсядзіба «Дом рыбака»[4]. Возера выкарыстоўваецца для водных прагулянак, забаў, заняткаў спортам, рыбнай лоўлі. Назва бытуе ў народзе. Матывацыйная база яе паходжання звязваецца з найменнем рачнога прыпыначнага пункту «Валодзіна» (sic!), які знаходзіўся на месцы ранейшага ўпадзення Іпуці ў Сож[5]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia