Бабрыха (возера)Бабрыха (або Бабруха) — возера старычнага тыпу ў Чыгуначным раёне Гомеля[1][2]. Знаходзіцца пад схілам карэннага берага р. Сож (гарадзішча Прудок) недалёка ад аднаго з адрэзкаў вуліцы Падгорнай і аўтамабільна-пешаходнага спуску са Старога Аэрадрома на Мельнікаў Луг[3]. Плошча — 0,006 км²[2]. Ляжыць у даўгаватай катлавіне, выцягнутай з поўначы на поўдзень. Берагі нізкія, увесну вада затапляе прыбярэжную паласу паўднёвага і паўночна-заходняга берагоў. Падыходы зручныя з усіх бакоў. З поўначы праз ручай мае сувязь з балотам. Усходні бераг, пераважна пясчаны, выкарыстоўваецца гараджанамі як пляж. З заходняга берага падсілкоўваецца грунтовымі водамі[1]. Назва — народная. Матывам намінацыі служыць абыходкавае меркаванне, быццам некалі тут вадзіліся бабры[1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia