Уладзімір Мікалаевіч Чушаў
Уладзі́мір Мікала́евіч Чу́шаў (8 сакавіка 1963, Гомель) — беларускі дыпламат. БіяграфіяСкончыў будаўнічы факультэт Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту (1985) і юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1995). 1985—1995 — выкладчык, намеснік дырэктара прафесійна-тэхнічнага вучылішча (г. Мінск), вядучы спецыяліст юрыдычнага ўпраўлення Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва. 1995—1998 — трэці сакратар, загадчык сектара, начальнік аддзела міжнародных дагавораў дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў. 1998—2002 — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Саюзнай Рэспубліцы Югаславія. 2002—2006 — намеснік начальніка Галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў. 2006—2009 — саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча. 2009—2011 — начальнік Галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў, член Калегіі МЗС. 26 жніўня 2011 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія[1]. 3 снежня 2013 года быў прызначаны дадаткова паслом у Чарнагорыі і ў Рэспубліцы Македонія па сумяшчальніцтве[2]. 27 красавіка 2017 года быў вызвалены з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія, Чарнагорыі і Македоніі ў сувязі з пераходам да іншага наймальніка[3]. 12 лютага 2019 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча[4]. 13 мая 2022 года вызвалены ад пасады[5]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia