Валерый Мікалаевіч Іваноў
Вале́рый Мікала́евіч Івано́ў (27 ліпеня 1955, в. Папехінка Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, кіраўнік справамі Прэзідэнта Беларусі (з 2021), намеснік прэм’ер-міністра Беларусі (2010—2012). БіяграфіяУ 1973 годзе скончыў Клімавіцкі саўгас-тэхнікум. Працаваў галоўным заатэхнікам, старшынёй калгаса «Кастрычнік», старшынёй калгасаў імя Дзімітрава Круглянскага раёна, «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1983 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 1992 — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2006 — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Беларусі. 1987—1997 — першы намеснік старшыні Круглянскага райвыканкама. 2002—2004 — старшыня Кіраўскага, 2004—2008 — Шклоўскага райвыканкамаў. Член Савета Рэспублікі 2 і 3 скліканняў (2000—2008), намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў 4 склікання (2008—2010). 25 мая 2010 — 28 снежня 2010 — першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама. З 28 снежня 2010 — намеснік прэм’ер-міністра Беларусі. Адказваў за пытанні сельскай і лясной гаспадаркі, аховы прыроды. 28 лютага 2012 звольнены з пасады намесніка прэм’ер-міністра і прызначаны генеральным дырэктарам ЗАТ «Беларуская калійная кампанія»[1]. У кастрычніку 2012 года абраны членам Савета Рэспублікі 5 склікання ад Магілёўскай вобласці. Са снежня 2013 года да ліпеня 2021 года з’яўляўся старшынёй праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў. 8 ліпеня 2021 года прызначаны кіраўніком справамі Прэзідэнта Беларусі[2]. 16 жніўня 2022 года перайшоў на іншую працу[3]. У сакавіку 2022 года Валерый Іваноў трапіў пад санкцыі Канады[4]. Жанаты, мае двух дзяцей. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя адзнаку», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага схода Саюза Беларусі і Расіі, юбілейным медалём «90 гадоў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь». Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia