Віктар Уладзіміравіч ШэйманВіктар Уладзіміравіч Шэйман (26 мая 1958, в. Салтанішкі, Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяНарадзіўся 26 мая 1958 года ў в. Салтанішкі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Праходзіў вайсковую службу ў Афганістане як афіцэр савецкай арміі. Абраны Дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XII склікання (1990—1994). Адзін з членаў Беларускага згуртавання вайскоўцаў. Увайшоў у каманду Аляксандра Лукашэнкі ў час прэзідэнцкіх выбараў 1994 года. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь (1994—2000 і 2006—2008), в. а. Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (1995), Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь (2000—2004), кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2004—2006). 24 верасня 1999 года суд задаволіў іск Віктара Шэймана да незалежнай газеты «Навіны» і журналіста Сяргея Аніські памерам 15 млрд.; у выніку непамернага штрафу газета спыніла існаванне. Беларуская дэмакратычная апазіцыя і міжнародныя праваабарончыя структуры сцвярджаюць, што менавіта ён у свой час быў арганізатарам так званых «эскадронаў смерці», якім прыпісваюцца забойствы лідараў арганізаванай злачыннасці, кіраўнікоў апазіцыі і аператара расійскага тэлеканала ГРТ Змітра Завадскага[2][3][4]. З 20 сакавіка 2006 года[5] да 8 ліпеня 2008 года — дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь. Звольнены з пасады пасля тэрарыстычнага акту ў Мінску пад час святкавання Дня незалежнасці ў ноч на 4 ліпеня 2008 года. Са студзеня 2009 года — памочнік прэзідэнта па асаблівых даручэннях. Затым кіраўнік справамі Прэзідэнта (2013—2021). Паводле дакументаў з «Папераў Пандоры», сын Шэймана Сяргей разам з беларуска-амерыканскім прадпрымальнікам Аляксандрам Зінгманам валодае афшорнай кампаніяй (у кожнага па 50%), якая праз пасрэднікаў займаецца геалагічнай разведкай і здабычай золата ў Зімбабвэ[6]. Віктар Шэйман як мінімум двойчы быў у Зімбабвэ, і менавіта ён абвясціў пра пагадненне аб здабычы карысных выкапняў у Зімбабвэ[6]. СанкцыіЯк кіраўніку перадвыбарнага штаба Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года ў красавіку 2006 года па падазрэннях ва ўдзеле ў фальсіфікацыях прэзідэнцкіх выбараў В. Шэйману быў забаронены ўезд у ЗША і краіны Еўрасаюза як асобе са спісаў спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб і Чорнага спісу Еўрасаюза. 13 кастрычніка 2008 г. міністры замежных спраў краін Еўрасаюза прыпынілі дзеянне забароны на ўезд у краіны саюза прэзідэнта Беларусі А. Лукашэнкі і «некаторых яго набліжаных». Але санкцыі супраць былога дзяржсакратара Савета бяспекі Віктара Шэймана засталіся ў сіле. Таксама Шэйман знаходзіцца ў санкцыйных спісах Вялікабрытаніі[7], Швейцарыі[8]. У чэрвені 2022 года трапіў і пад санкцыі Канады[9]. У жніўні 2023 года Канада пашырыла санкцыі на Сяргея і Вольгу – дзяцей Віктара Шэймана, а таксама на яго бізнэс-партнёрку Ганну Пушкарову[10]. Чыны і званні
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia