Мікалай Мікалаевіч Корбут
Мікала́й Мікала́евіч Ко́рбут (14 красавіка 1963, в. Ужа Капыльскага раёна, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяПасля заканчэння школы паступіў у Мар’інагорскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны тэхнікум. У 1988 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя. В. У. Куйбышава. Працаваў інструктарам, галоўным эканамістам фінансава-эканамічнага аддзела Камітэта па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванню пры Савеце Міністраў Беларусі. З 1994 года займаў пасаду начальніка ўпраўлення па абслугоўванню дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый «Дыпсэрвіс» Кіраўніцтва справамі прэзідэнта. У 2001—2009 гадах — Першы намеснік кіраўніка спраў прэзідэнта. 4 снежня 2009 года быў прызначаны кіраўніком спраў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1], а 18 студзеня 2013 года быў вызвалены з пасады ў сувязі з пераходам на іншую працу[2]. 22 студзеня 2018 года ўказам прэзідэнта № 23 быў вызвалены з пасады памочніка Прэзідэнта Беларусі па агульных пытаннях у сувязі з пераходам на іншую работу і ўзгоднены на пасаду намесніка дзяржсакратара — члена Пасткама Саюзнай дзяржавы[3]. УзнагародыУзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», ордэнам Айчыны III ступені (2016)[4]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia