Валерый Мітрафанавіч Лемеш
Валерый Мітрафанавіч Лемеш (нар. 11 снежня 1938, г. Рэчыца, Гомельская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь(1994—2002), доктар ветэрынарных навук (1987), прафесар (1995). БіяграфіяСкончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1960). З 1960 года працаваў на вытворчасці. З 1964 года малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, з 1973 года загадчык аддзела Беларускага навукова-даследчага інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі ім. С. Н. Вышалескага. З 1990 года загадчык, затым прафесар кафедры Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны[1]. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам Пашаны (2012), медалём. Навуковая дзейнасцьНавуковыя даследаванні прысвечаны вывучэнню анкапаталогіі жывёл. Распрацаваў метады эпізааталагічнага аналізу, якія дазволілі вызначыць сітуацыю і шляхі распаўсюджвання лейкозу буйной рагатай жывёлы, навукова-абгрунтаваную сістэму аздараўленчых мерапрыемстваў. Аўтар ідэі выкарыстання іммунагенетычных метадаў у прафілактыцы лейкозу ў селекцыі жывёлы. Вызначыў генетычныя маркеры на ўстойлівасць і схільнасць жывёл да лейкозу. Пад яго кіраўніцтвам вядзецца распрацоўка рэкамендацый па павышэнню дабраякаснасці прадуктаў жывёлагадоўлі пры выкарыстанні біялагічна актыўных рэчываў і паталагічных станаў жывёл. Праводзіў даследаванні па выпрацоўцы крытэрыяў ветэрынарна-санітарнай ацэнкі мяса і малака жывёл, якія змяшчаюцца ў зоне радыеактыўнага забруджвання, а таксама бяспекі прадуктаў пры выкарыстанні ў рацыёне жывёл нетрадыцыйных кармоў, біялагічна актыўных рэчываў і новых лекавых прэпаратаў, пры заразных хваробах, парушэннях абмену рэчываў і іншых паталогіях жывёл. Аўтар больш за 250 навуковых прац, у т. л. 4 манаграфій, 2 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы. Бібліяграфія
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia