Валерый Уладзіміравіч Бабук
Валерый Уладзіміравіч Бабук (нар. 20 жніўня 1956, Бор, Пухавіцкі раён, Беларусь) — беларускі спартсмен і трэнер (гіравы спорт, армрэстлінг, паўэрліфтынг), суддзя міжнароднай катэгорыі (2000), майстар спорту СССР, майстар спорту Беларусі міжнароднага класа, заслужаны трэнер Беларусі[1]. БіяграфіяМаці, Бабук Ганна Максімаўна, працавала ў калгасе «Іскра» і выхоўвала 7 дзяцей. Бацька, Бабук Уладзімір Ільіч, працаваў кіроўцам. У 1973 г. скончыў 10 класаў Бор-Слабадской сярэдняй школы. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1994 г. і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры у 2003 г. З 1993 г. па 2005 г. на Мінскам заводзе халадзільнікаў «Атлант». З 2005 г. па 2007 г. трэнерам па спорце Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту. З 2007 г. па 2014 г. дырэктар ДЮСШАР адзінаборстваў г. Мінск. З 2014 г. дырэктар ДУ «Фізкультурна-аздараўленчы комплекса „Энергія“» у п. Дружны (Пухавіцкі раён)[2]. Сям’яУ шлюбе з Аленай Паслядовіч. Мае двух дзяцей: сына Сяргея і дачку Юлію. Узнагароды
Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia