Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Пухавіцкага раёна Менскай акругіБеларускай ССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Менскай вобласці.
У часе Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета была акупіравана нямецкімі войскамі.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (27 населеных пунктаў) — 4127 чалавек[6], з іх 93,1 % — беларусы, 4,8 % — рускія, 0,8 % — украінцы, 0,5 % — палякі[7]; паводле перапісу 2019 года (26 населеных пунктаў) — 3370 чалавек[8].
↑Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 мая, 10 і 25 чэрвеня, 15 і 29 ліпеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).
↑Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 15 сакавіка 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 11 (1709).
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.