Бор (Навасёлкаўскі сельсавет)
Бор[1] (трансліт.: Bor) — аграгарадок[2] у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 11 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск — Асіповічы, каля ракі Цітаўка. ГісторыяРанняя гісторыяЗа 1 км на поўдзень ад вёскі, ва ўрочышчы Падкапцы сярод асушаных балот месціцца гарадзішча (мясцовая назва — Акопы Кацярыны, Капец). У XVIII стагоддзі вёска Баравая Слабада ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, адносілася да маёнтка Навасёлкі, уласнасць Барэцкай[3]. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Пасля 1861 года ў Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета. Найноўшы часЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Чырвоны Бор», працавалі кузня і вятрак. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ходзе карных аперацый вёска была спалена, забіта 235 жыхароў. Пасля вайны вёска адноўлена. У 1966 годзе да вёскі далучаны пасёлак Бор 1. Насельніцтва
Інфраструктура
Славутасці
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia