Валянціна Ігнатаўна Гапава
Валянціна Ігнатаўна Га́пава (3 студзеня 1923, в. Малая Чэрніца, Віцебскі раён — 14 студзеня 2003, Мінск) — літаратуразнавец, педагог, даследчыца беларуска-польскіх і беларуска-рускіх літаратурных сувязяў. Кандыдат філасофскіх навук (1953). БіяграфіяНарадзілася ў вёсцы Малая Чэрніца Віцебскага павета Віцебскай губерні (у сучасным Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). Удзельніца абароны Ленінграда ў час Вялікай Айчыннай вайны ў якасці медыцынскай сястры[1]. У 1946 годзе скончыла Леніградскі ўніверсітэт і вучылася ў аспірантуры на кафедры славянскіх літаратур. З 1949 года выкладала польскую літаратуру ў Ленінградскім універсітэце, у 1955—1957 гг. рускую літаратуру ў Мінскім педагагічным інстытуце. З 1959 года ў Інстытуце літаратуры Акадэміі навук БССР, дзе працавала старшым навуковым супрацоўнікам да выхаду на пенсію ў 1986 годзе[1]. Памерла 14 студзеня 2003 года ў Мінску. Пахаваная на Паўночных могілках Мінска[2] (П-1, 78/5/2)[3]. ТворчасцьВыступала ў друку з 1951 г. Адна з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры, 1941—1980» (Мінск, 1983). Аўтарка кніг «Эліза Ажэшка: жыццё і творчасць» (Мінск, 1969), «Зменлівае і спрадвечнае: Вопыт тыпалагічнага даследавання беларускай і польскай „вясковай прозы“» (Мінск, 1975), «Пімен Панчанка (да 60-годдзя з дня нараджэння)» (Мінск, 1977), «Белорусско-русское поэтическое взаимодействие» (Минск, 1979), «Перачытваючы „Спадчыну“ Янкі Купалы» (Мінск, 1983)[2]. ПамяцьУ 1984 годзе польская літаратурная энцыклапедыя прысвяціла В. І. Гапавай асобны артыкул[1]. БібліяграфіяВыступала ў друку з 1951 года. Адна з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» Сярод апублікаванага:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia