Валянціна Ніканораўна Шчадрына
Валянціна Ніканораўна Шчадрына́ (28 мая 1927, в. Вербавічы, Нараўлянскі раён, Гомельская вобласць — 27 снежня 2008) — расійская перакладчыца. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1977). БіяграфіяСкончыла ў 1951 годзе БДУ. Працавала ў беларускіх і расійскіх выдавецтвах, перыядычным друку, настаўнічала. У 1968—1987 гадах у сакратарыяце праўлення Саюза пісьменнікаў СССР, кансультант па беларускай літаратуры. ПеракладыДрукуецца з 1961 года. На рускую мову пераклала творы: «Кастры завірухі» Л. Арабей (1970), «Пачакай, затрымайся…» А. Васілевіч (1972), «Халады ў пачатку вясны» (1973) і «Дзень перад святам» (1980) А. Кудраўца, «Белы камень» А. Асіпенкі (1974), «Каласы пад сярпом тваім» (1974, 1979), «Сівая легенда» (1981), «Дзікае паляванне караля Стаха» (1983, 1990) і «Чорны замак Альшанскі» (1984) У. Караткевіча, «Чорныя буслы» Л. Гаўрылкіна, «Порт прызначэння» А. Крыгі, «Найдорф» І. Пташнікава (усе 1977), «Дажынкі» М. Тычыны (1981), «Ранішнія сны» М. Гіля, «Адзін дождж на ўсіх» М. Кацюшэнкі, «Рукі на кляновым лісце» Я. Скрыгана (усе 1985), «Стронга» У. Ягоўдзіка (1987), «Белыя брады» Х. Лялько, «У крутаверці дзён» Р. Семашкевіча (абодва 1989), асобныя апавяданні і аповесці В. Быкава, В. Віткі, B. Коўтун, М. Купрэева, У. Рубанава, І. Чыгрынава і інш. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia