Валянцін Валянцінавіч Байко
Валянцін Валянцінавіч Байко (нар. 30 лістапада 1969, Гродна) — беларускі прадпрымальнік, прамысловец. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання ад Гродзенскай вобласці. Старшыня філіяла Беларускай федэрацыі веславання па Гродзенскай вобласці[1]. Скончыў у 1987 годзе сярэднюю школу № 20 у Гродне, дзе тым часам працаваў Аляксандр Фядута, у 1991 годзе — Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Паводле адукацыі — настаўнік пачатковых класаў і музыкі. Жанаты, мае двух сыноў і дачку. Вегетарыянец, прыхільнік здаровага ладу жыцця і ёгі, мае ўласную арганічную ферму[2][3]. У 2013 годзе стаў ганаровым консулам Украіны ў Гродне[4]. Пачатак кар’ерыПрацаваў агентам па забеспячэнні Гродзенскага гарадскога моладзевага цэнтра (1991—1992), настаўнікам пачатковых класаў (1992—1993), дырэктарам гродзенскага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Плюс» (1993—1997)[5][6]. У 1997 годзе разам з братам Дзмітрыем Байко і бізнес-партнёрам Рычардам Шэрэлем заснаваў сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Контэ». Быў яго дырэктарам да 2010 года. З 2010 года — старшыня агульнага сходу ўдзельнікаў сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Контэ Спа»[6]. Станам на 2023 год — намеснік дырэктара па развіцці, старшыня агульнага сходу ўдзельнікаў. На пачатку гэта была невялікая сямейная кампанія, дзе першы час фізічнай працай на станках па вытворчасці панчох і калготак працавалі самі заснавальнікі. Неўзабаве фірма выйшла на пазіцыю лідара ў вытворчасці адзення, бялізны, панчошна-шкарпэтачных вырабаў ва Усходняй Еўропе[7][8]. Развіццё і дыверсіфікацыя бізнесуУ 2011—2021 гадах рэгулярна трапляў у рэйтынг самых паспяховых і ўплывовых бізнесменаў Беларусі паводле выдання «Ежедневник» і ў топ-25 выдатных бізнесменаў сучаснай Беларусі за 1992—2017 гады таго ж выдання[9][10]. У 2014 годзе разам з партнёрамі выкупіў кантрольны пакет Брэсцкага панчошнага камбіната. У 2016 годзе набыў кантрольны пакет Тураўскага малочнага камбіната (праз які пазней узяў пад кантроль некалькі сельскагаспадарных кааператываў). У 2018 годзе Байко ўвайшоў у капітал шчучынскага «Праймілк» і ваўкавыскага «Беллакт»[11]. Мае таксама будаўнічы бізнес, валодае буйнымі гандлёвымі цэнтрамі OldCity і Triniti, клубамі «Метро» і «База» ў Гродне. Валодаў рытэйл-сеткай Optima, аднак адмовіўся ад гэтага бізнесу і закрыў крамы. У 2017 годзе, да 20-годдзя галоўнага бізнесу Валянціна Байко, яго занеслі ў Кнігу славы Гродна[12]. СанкцыіУ красавіку 2022 года разам з іншымі прадстаўнікамі беларускага бізнесу і Міністэрства абароны трапіў пад санкцыі Канады за «садзейнічанне і дапушчэнне парушэння суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці Украіны»[13]. У траўні 2023 года трапіў пад санкцыі Польшчы за тое, што ў складзе Савета Рэспублікі ўдзельнічаў ва ўхваленні законаў, накіраваных на рэпрэсаванне беларусаў[14]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia