Крывошынскі сельсавет
Крыво́шынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Крывошын. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў Ляхавіцкім раёне Баранавіцкай вобласці. З 8 студзеня 1954 года — у Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ліпскага сельсавета[1]. 22 красавіка 1957 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Свяціцкага сельсавета Ганцавіцкага раёна, таксама ў склад сельсавета з Тухавіцкага сельсавета Быценскага раёна перададзена вёска Залужжа[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 12 населеных пунктаў[3]. 6 красавіка 1981 года ў склад сельсавета з Востраўскага сельсавета перададзена вёска Стральцы[4]. 3 снежня 1997 года з часткі сельсавета ўтвораны Свяціцкі сельсавет, які быў скасаваны 20 снежня 2013 года і зноў увайшоў у склад Крывошынскага сельсавета[5]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 2798 чалавек[6], з іх 96,9 % — беларусы, 1,8 % — рускія, 0,9 % — палякі[7]; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 2340 чалавек[8]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia