Галіна Мікалаеўна Юргялевіч
Галіна Мікалаеўна Юргялевіч (нар. 30 красавіка 1954, в. Валяр’янава Мінскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык. БіяграфіяСкончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт, географ. Працоўную дзейнасць пачала механазборшчыкам Мінскага гадзіннікавага завода. Працавала старшым тэхнікам інстытута «БелНДІпалівапраект», старшай піянерважатай Бараўлянскай сярэдняй школы Мінскага раёна, інжынерам інстытута «Сельгастэхпраект» у горадзе Мінску, настаўнікам Бараўлянскай сярэдняй школы Мінскага раёна і сярэдняй школы № 162 горада Мінска, інструктарам аддзела прапаганды Заводскага райкама КПБ горада Мінска, дырэктарам сярэдніх школ № 43 і № 162. Займала пасаду начальніка ўпраўлення адукацыі адміністрацыі Заводскага раёна горада Мінска. Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў[1]. УзнагародыУзнагароджана медалём «За працоўныя заслугі» (2012)[2], Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[3]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia