Васілька Раманавіч
Васілька Раманавіч (1203—1269) — князь белзкі (1207—1211), берасцейскі (1208—1210, 1219—1228), пярэмільскі (1209—1218), перасопніцкі (1225—1229), луцкі (1229—1238), валынскі (1231—1269), сын Рамана Мсціславіча, князя галіцка-валынскага і вялікага князя кіеўскага, і яго другой жонкі Ганны. У палітычных справах выступаў разам са сваім братам Данілам Раманавічам. Іх дзейнасць у значнай меры закранала тэрыторыю Беларусі. У 1246 і 1247 гадах разам з братам разбіў каля Пінска атрады літвы, якія нападалі на Валынскую зямлю. Асабліва актыўную дзейнасць Васілька Раманавіч і яго брат разгарнулі ў 1249—1254 гадах супраць Новагародка. У 1249 годзе войска Васількі Раманавіча ўдзельнічала ў паходзе на Новагародскую зямлю (праз Ваўкавыск), у 1251 годзе зноў на Новагародак, а таксама на Горадню. У 1258 годзе Васілька Раманавіч разам з ардынскім ваяводам Бурундаем ваяваў Літоўскую і Нальшчанскую землі. У 1264 годзе войска Васількі Раманавіча дапамагала князю Войшалку ў заваяванні Дзяволтвы і Нальшчанаў. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia