Уладзімір Васількавіч

Уладзімір Васількавіч
Князь уладзімірскі
1269 — 1288
Папярэднік Васілька Раманавіч
Пераемнік Мсціслаў Данілавіч

Нараджэнне 1249
Смерць 10 снежня 1288
Род Раманавічы[d]
Бацька Васілька Раманавіч
Маці Dubrawka of Masovia[d]
Жонка Вольга Раманаўна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Васількавіч, у хрышчэнні Іван (1249 ці 1250 — 10 снежня 1288) — князь уладзімірскі (1269—1288).

Біяграфія

Сын уладзімірскага князя Васілька Раманавіча.

Заняў сталец у 1269 годзе пасля смерці бацькі. У 1273 годзе ваяваў з яцвягамі, якіх прымусіў прасіць міру. Вайна аднавілася ў 1273—1274 гадах і скончылася «перамогай і гонарам вялікім». Калі ў 1279 годзе, падчас голаду, яцвягі прасілі яго: «не патруці нас, але перакармі» — ён ім прадаў жыта.

У 1274 годзе Уладзімір ваяваў з вялікі князем літоўскім Трайдзенем, які пустошыў уладзімірскія воласці, помсцячы Уладзіміру, па словах летапісца, за тое, што бацька яго забіў трох братоў Трайдзеня. Праз некаторы час яны памірыліся, але ў наступным годзе мірнае пагадненне было парушана. Уладзімір, яго стрыечны брат Леў Данілавіч разам з войскамі хана Нагая пачалі ваенныя дзеянні супраць уладанняў Трайдзеня. Уладзімір выступіў спачатку да Наваградка, а пасля да Горадні. Паход аднак не меў поспеху праз сваркі галіцка-валынскіх князёў.

Уладзімір паўтарыў паход на Гародню ў 1277 годзе разам з князямі Мсціславам і Юрыем, але і на гэты раз саюзнікаў напаткала няўдача. Перабежчык папярэдзіў гарадзенцаў і тыя адправілі насустрач галіцка-валынкім князям дружыну прусаў. Прусы адных пабілі, іншых узялі ў палон. На наступны дзень галіцка-валынскія князі штурмавалі Горадню. Як паведамляе летапіс, абаронцы горада «аки мертва стояша на забролях города». Галіцка-валынскія князі прапанавалі мір «како города им не имати» і «городу не вспеша ничего же тако возвратит а во свояси».

У наступныя гады здзейсніў шэраг паходаў на Польшчу: у 1283 і 1286 гадах. У венгерскі паход 1285 года Уладзімір не пайшоў з прычыны хваробы ног.

Летапіс характарызуе яго як кнігалюба і шырока адукаванага чалавека: ён «глаголаше ясна ад кніг, зане бысть філосаф вялікі» (Іпацьеўскі летапіс ад 1288 г.).

Не маючы нашчадкаў, Уладзімір адпісаў «зямлю сваю ўсю і гарады» луцкаму князю Мсціславу Данілавічу. Захаваныя ў летапісным тэксце, верагодна, не цалкам, дзве граматы Уладзіміра з’яўляюцца найстаражытным узорам княжых духоўных грамат. Памёр Уладзімір у канцы 1288.

Князь Уладзімір Васількавіч лічыцца заснавальнікам Каменца, яго загадам пабудавана Камянецкая вежа. У Камянцы за 200 метраў ад вежы пастаўлены помнік князю-заснавальніку.

Крыніцы

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya