Мсціслаў Ізяславіч (князь кіеўскі)
Мсцісла́ў Ізясла́віч (1125 — 13/19 жніўня 1170) — князь кіеўскі (15 мая 1167 — 12 сакавіка 1169; 22 лютага 1170 — 13 красавіка 1170), князь пераяслаўскі (1146—1149, 1151—1154), перасопніцкі (1155—1156), валынскі (1156—1170). Сын кіеўскага князя Ізяслава Мсціславіча і яго жонкі, верагодна германскай князёўны. Бацька першага галіцка-валынскага князя Рамана Мсціславіча, дзед караля Русі Данілы Раманавіча. БіяграфіяУ 1151—1154 гадах — князь пераяслаўскі. У 1152 годзе двойчы разбіў палавецкія орды. Браў удзел у войнах бацькі з чарнігаўскімі князямі і суздальскім князем Юрыем Далгарукім. У 1154—1167 гадах — князь валынскі. У 1154 годзе, абложаны ў Луцку войскамі Юрыя Далгарукага, уцёк у Польшчу. Вярнуўся на Валынь у 1156 годзе. Пасля замацавання на Валыні распачаў барацьбу за валоданне Кіевам. У 1160 годзе авалодаў горадам і пасадзіў на кіеўскі стол свайго дзядзьку смаленскага князя Расціслава Мсціславіча. Пасля яго смерці, у 1167 годзе, стаў кіеўскім князем. У 1168 годзе супольна з іншымі князямі разграміў палавецкія качовішчы над Арэллю і Снепарадам. У сакавіку 1169 года абараняў Кіеў ад войск суздальскага князя Андрэя Багалюбскага, але быў вымушаны пакінуць горад і адступіць на Валынь. У 1170 годзе зноў заняў Кіеў. Памёр ва Уладзіміры на Валыні, быў пахаваны ў саборы святой Багародзіцы. Сям’я і дынастычныя сувязіКаля 1151 года ажаніўся з дачкой Баляслава III Крывавустага Агнешкай (1137—1182). Дзеці:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia