Васіль Іванавіч Ігнаценка

Васіль Іванавіч Ігнаценка
Дата нараджэння 13 сакавіка 1961(1961-03-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 мая 1986(1986-05-13) (25 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Род войскаў Унутраныя войскі МУС СССР[d]
Званне старшы сяржант
Узнагароды і званні
Ордэн Чырвонага Сцяга Герой України з удостоєнням ордена «Золота Зірка»
Майстар спорту СССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Васіль Іванавіч Ігнаце́нка (13 сакавіка 1961, в. Спярыжжа, Брагінскі раён, Гомельская вобласць — 13 мая 1986, Масква) — ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС, камандзір аддзялення 6-й самастойнай ваенізаванай пажарнай часці па ахове горада Прыпяць, Герой Украіны (2006).

Біяграфія

Нарадзіўся 13 сакавіка 1961 годзе ў вёсцы Спярыжжа Брагінскага раёна Беларусі. Бацькі — Іван Тарасавіч і Таццяна Пятроўна Ігнаценкі[1].

Пасля заканчэння Гомельскага вучылішча электратэхнікі працаваў па спецыяльнасці ў Бабруйску. На службу ў армію трапіў у адну з пажарных часцей Масквы, дзе захапіўся пажарнай справай. Пасля службы працаваў у спецыялізаванай ваенізаванай пажарнай часці № 6 горада Прыпяць. Старшы сяржант унутранай службы, майстар спорту СССР.

Васіль Ігнаценка прымаў непасрэдны ўдзел у тушэнні пажару на Чарнобыльскай АЭС уначы з 25 на 26 красавіка 1986 годзе. Ён быў сярод першых пажарнікаў, якія прыбылі на тушэнне пажару на чацвёртым энергаблоку ЧАЭС, у выніку атрымаў смяротную дозу радыеактыўнага апраменьвання. Перавезены на лячэнне ў Маскву ў шостую клініку Інстытута біяфізікі.

Памёр 13 мая 1986 годзе. Пахаваны ў Маскве на Міцінскіх могілках.

Памяць

У культуры

  • у міні-серыяле «Чарнобыль» («Chernobyl») 2019 года вытворчасці HBO (ЗША, Вялікабрытанія) Васіль Ігнаценка з’яўляецца адной з дзеючых асоб.

Узнагароды

  • ордэн Чырвонага Сцяга (пасмяротна) — узнагароджаны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 снежня 1986 года «За мужныя і самаадданыя дзеянні, праяўленыя пры ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС і ліквідацыі яе наступстваў»[4];
  • Герой Украіны (пасмяротна, з уручэннем ордэна «Залатая Зорка») — узнагароджаны Указам Прэзідэнта Украіны ад 21 красавіка 2006 года «За гераічны подзвіг у імя жыцця цяперашніх і будучых пакаленняў, асабістую мужнасць і самаахвяраванне, праяўленыя пры ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС»[5].

Зноскі

  1. У сэрца стукай несціхаючы боль Архівавана 5 сакавіка 2016.
  2. В Березино открыта мемориальная доска герою-чернобыльцу Василию Игнатенко (руск.)(недаступная спасылка). news.21.by (25 жніўня 2007). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2019. Праверана 30-5-2019.
  3. Средняя школа №56 г.Минска имени В.И.Игнатенко Архівавана 14 ліпеня 2023.
  4. Супрацоўнікі МНС ушанавалі памяць ахвяр на Чарнобыльскай АЭС(недаступная спасылка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2016. Праверана 1 сакавіка 2025.
  5. Указ Прэзідэнта Украіны ад 21.04.2006 года № 328/2006

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya