Спярыжжа
Спяры́жжа[1] (трансліт.: Spiaryžža, руск.: Сперижье) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці, на рацэ Брагінцы. Уваходзіла ў склад Чамярыскага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзілася за 9 км на поўдзень ад Брагіна, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 139 км ад Гомеля. Планіроўка складалася з кароткай просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой з усходу пад вострым кутом далучалася кароткая просталінейная вуліца. На поўдні была адасоблена змесцавана ледзь выгнутая вуліца, арыентаваная з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова была прадстаўлена драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. Каля вёскі ёсць радовішчы торфу. Гісторыя![]() Выяўленыя ў XIX стагоддзі археалагічныя помнікі сведчаць пра дзейнасць чалавека ў гэтых месцах з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя, калі вёска Спарыж у складзе Брагінскай воласці прыналежала Вішнявецкім, а ва 2-й палове XVII стагоддзя перайшла да Каняцпольскіх. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся: капліца, школа граматы, 2 вятракі, крама, у Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. З 8 снежня 1926 года па 1987 год цэнтр Спярыжскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай і з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (з 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. Дзейнічала школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Спярыжжа», працавалі гамарня і поўсцечасальня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінуў 91 мясцовы жыхар. У памяць пра загінулых у 1970 годзе збудаваны помнік — скульптура жанчыны з пальмавай галінай. У 1959 годзе ў складзе калгасу «Запаветы Леніна» (цэнтр — вёска Ясені). У склад Спярыжскага сельсавета ў 1938 годзе ўваходзіла цяпер не існае мястэчка Рэпішча. ![]() Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання частка жыхароў (125 сем’яў) у 1986 годзе перасяліліся ў чыстыя месцы. Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Дублінскага сельсавета[2]. Вёска ліквідавана 20 жніўня 2008 года[3]. Насельніцтва
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia