Васіль Іванавіч Пятроў (старшыня КДБ БССР)
Васі́ль Іва́навіч Пятро́ў (31 снежня 1918 года, вёска Бяляева, Веліжскі павет, Віцебская губерня (у цяперашні час Веліжскі раён, Смаленская вобласць — 31 снежня 2003, Мінск) — старшыня КДБ пры СМ БССР (1959—1970). БіяграфіяРускі. У 1939 годзе скончыў Кіеўскае ваеннае вучылішча сувязі імя М. І. Калініна, у 1951 годзе — юрыдычны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя І. Франко (экстэрнам). Пасля вучобы ў ваенным вучылішчы — у органах дзяржаўнай бяспекі: супрацоўнік ГА УДБ НКУС СССР Кіеўскай асобай ваеннай акругі. У 1941—1946 гадах — супрацоўнік ГА Паўднёва-Заходняга і Сталінградскага франтоў, супрацоўнік ГУКР «Смерш» НКА СССР Паўднёвага, 4-га Украінскага франтоў, затым Прыкарпацкай ваеннай акругі. З 1946 года — начальнік аддзялення, намеснік начальніка аддзела, начальнік аддзела УВКР МДБ СССР, начальнік аддзела контрразведкі 8-й механізаванай арміі Прыкарпацкай ваеннай округі. У 1954 прызначаецца намеснікам начальніка 3-га Галоўнага ўпраўлення КДБ пры СМ СССР, а ў 1956 — начальнікам ГА КДБ пры СМ СССР па Беларускай ваеннай акрузе. З 13 кастрычніка 1959 г. па 10 жніўня 1970 года — старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі пры Савеце Міністраў БССР. У 1970—1980 гадах — начальнік ГА КДБ пры СМ СССР у Паўночнай групе войскаў. Пасля звальнення ў запас кіраваў аддзелам Міністэрства гандлю БССР (1981—1983 гады). З 1983 года на пенсіі. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» 3-й ступені, Баявым чэхаславацкім крыжам, Камандорскі крыжам ордэна Адраджэння Польшчы і многімі медалямі. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia