Васіль Іванавіч Пятроў
Васіль Іванавіч Пятроў (2 (15) студзеня 1917, сяло Чарналескае, Стаўрапольскі край — 1 ліпеня 2014, Масква) — савецкі военачальнік. Маршал Савецкага Саюза з 25 сакавіка 1983 года, Герой Савецкага Саюза (1982). БіяграфіяУ Чырвонай Арміі з 22 лістапада 1939 года. У 1941 годзе скончыў 2-месячныя курсы младшых лейтэнантаў. У гады Вялікай Айчыннай вайны: камандзір кавалерыйскага ўзвода, намеснік камандзіра эскадрона (жнівень 1941-сакавік 1942); на штабной працы: памочнік начальніка штаба палка па разведцы, ад'ютант старэйшага асобнага батальёна (сакавік-снежань 1942); камандзір батальёна аўтаматчыкаў, намеснік начальніка штаба па аператыўнай частцы 40-й асобнай мотастралковай брыгады (снежань 1942-сакавік 1943). З сакавіка 1943 па снежань 1944 года на штабной працы: начальнік аператыўнага аддзялення штаба брыгады, затым стралковай дывізіі. Ваяваў на Паўднёвым, Крымскім, Паўночна-Каўказскім, Закаўказскім, Стэпавым, Варонежскім, 1-м і 2-м Украінскіх франтах. Удзельнічаў у абароне Адэсы, Севастопаля і Каўказа, вызваляў Украіну, фарсіраваў Дняпро і Днестр, ваяваў у Румыніі і Венгрыі. Пасля вайны на штабных і камандных пасадах. У 1945 годзе скончыў паскораны курс ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ, у 1948 годзе — асноўны курс гэтай жа акадэміі. Служыў у Далёкаўсходняй ваеннай акрузе. У 1948—1953 гадах — намеснік начальніка, начальнік аператыўнага аддзела штаба 1-й асобнай Чырванасцяжнай арміі; з чэрвеня 1953 па снежань 1955 года — камандзір 50-га стралковага палка, са снежня 1955 па студзень 1957 года — начальнік штаба 39-й стралковай дывізіі, са студзеня 1957 па ліпень 1961 года — камандзір 129-й вучэбнай мотастралковай дывізіі. З ліпеня 1961 па чэрвень 1964 года — начальнік штаба арміі. З чэрвеня 1964 па студзень 1966 года — камандуючы 5-й арміяй. Са студзеня 1966 па красавік 1972 года — начальнік штаба Далёкаўсходняй ваеннай акругі. З красавіка 1972 па май 1976 года — камандуючы войскамі Далёкаўсходняй ваеннай акругі. З мая 1976 па снежань 1978 года — першы намеснік Галоўнакамандуючага сухапутнымі войскамі. Падчас Эфіопа-самалійскай вайны (1977—1978) узначальваў аператыўную групу Міністэрства абароны ў Эфіопіі і займаўся планаваннем баявых аперацый эфіёпскіх войскаў. Са снежня 1978 па лістапад 1980 года — Галоўнакамандуючы войскамі Далёкага Усходу. З лістапада 1980 па студзень 1985 года — Галоўнакамандуючы сухапутнымі войскамі - намеснік міністра абароны СССР. Са студзеня 1985 па ліпень 1986 года — першы намеснік міністра абароны СССР. ![]() Да 1992 года з'яўляўся таксама генеральным інспектарам Групы генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР, а таксама саветнікам начальніка Генеральнага штаба Аб'яднаных Узброеных Сіл СНД. З верасня 1992 года — саветнік пры Міністэрстве абароны Расійскай Федэрацыі. Памёр 1 лютага 2014 года[2][3]. Зноскі
Літаратура
СпасылкіВасіль Іванавіч Пятроў на сайце «Героі краіны» |
Portal di Ensiklopedia Dunia