Піліп Дзям’янавіч Мядзведзь
Піліп Дзям’янавіч Мядзведзь (1890, в. Масева, Пружанскі павет, Гродзенская губерня — 27 лістапада 1937) — Старшыня ДПУ БССР (1924—1925). Адзіны беларус-старшыня органаў дзяржбяспекі ў БССР[2][3]. БіяграфіяБеларус. Скончыў 3 курсы Варшаўскага тэхнічнага вучылішча Вавенберга і Ротвальда (у 1906 годзе выключаны за ўдзел у забастоўцы). У 1906—1917 гадах працаваў тэхнікам-будаўніком у магістраце Варшавы, раздатчыкам і бракоўшчыкам Сакольніцкіх майстэрань Масквы, вучыўся на камандзірскіх курсах у Лефортаве, служыў ваенным камісарам Сакольніцкага раёна г. Масквы. З 1918 года ў органах дзяржбяспекі. Член Кантрольнай калегіі ВЧК (працаваў непасрэдна пад кіраўніцтвам Ф. Э. Дзяржынскага), старшыня Тульскай губЧК. У 1919—1924 гадах — начальнік АА ВЧК на Заходнім фронце, член Калегіі ВЧК, намеснік старшыні Маскоўскай ЧК, начальнік Маскоўскага губпалітупраўлення. У 1924—1925 гадах — старшыня ДПУ БССР і адначасова паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНК СССР па Заходнім краі. У 1926—1934 гадах — паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНК СССР па Далёкаўсходнім краі, у Ленінградскай ваеннай акрузе (адначасова начальнік Ленінградскага аблпалітупраўлення, з 1934 года — начальнік УНКУС СССР па Ленінградскай вобласці). У снежні 1934 года арыштаваны і 23 студзеня 1935 года Ваеннай Калегіяй Вярхоўнага суда СССР за злачынна-халатныя адносіны да службовых абавязкаў, якія прывялі да гібелі С. М. Кірава, асуджаны на 3 гады ППЛ. Адбываў пакаранне ў пас. Аратукан Магаданскай вобласці. 27 лістапада 1937 года Пастановай Камісіі НКУС СССР, Пракуратуры СССР і старшыні Ваеннай Калегіі Вярхоўнага суда СССР паўторна асуджаны і прыгавораны як удзельнік т.зв. «Польскай арганізацыі вайсковай» да ВМП. Прыгавор прыведзены ў выкананне ў той жа дзень. Рэабілітаваны пастановай Ваеннай Калегіі Вярхоўнага суда СССР ад 17 снежня 1957 года. УзнагародыДва ордэны Чырвонага Сцяга (1922, 1930). Знак «Ганаровы работнік ВЧК-ДПУ» (1932)[4]. Сям’яЖонка Раіса Міхайлаўна і 14-гадовы сын Міхаіл падзялілі лёс бацькі[5]. Сімвалічны кенатаф Піліпа Мядведзя і яго сям’і размешчаны ў Маскве на Новых Данскіх могілках, каля магіл яго бацькоў, братоў і сястры[5]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia