Васіль Аляксандравіч Яфімаў
Васіль Аляксандравіч Яфімаў (23 лістапада 1881, в. Брудна, цяпер Мазавецкае ваяводства, Польшча — 25 мая 1955) — беларускі кампазітар, харавы дырыжор, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1955). БіяграфіяСкончыў у 1937 годзе Беларускую кансерваторыю (клас В. Залатарова), у 1937—1941 гадах і з 1944 года выкладаў у ёй, з 1947 года дацэнт, загадчык кафедры, у 1948—1954 гадах намеснік дырэктара. Арганізатар і кіраўнік хору Галоўпалітасветы (1921), польскага вакальнага ансамбля Беларускага радыё (1928). Член Беларускага саюза кампазітараў з 1932 года. ТворчасцьСярод твораў: 2 струнныя квартэты, хары, вакальныя дуэты, рамансы, песні на вершы А. Астрэйкі, П. Броўкі, М. Клімковіча, Я. Купалы і інш., апрацоўкі беларускіх народных песень. Аўтар падручніка «Элементарная тэорыя музыкі» (1947). ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia